Your shopping cart is empty!
| Author | Oaro K. |
| Title | U vas taki miły akcent |
| Description | Ёсць словы, якія ў чужой краіне чуеш часцей за іншыя — і «у вас такі мілы акцэнт» адно з іх. Спачатку ў іх чуеш цікаўнасць і цеплыню, а потым разумееш: гэта ветлівы спосаб сказаць «вы адкуль?», «вы не адна з нас». Кацярына Оаро, пісьменніца з Беларусі і аўтарка кніг «Сарочае радыё» і «Держись и пиши», сабрала кнігу пра тое, як гэта — пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое. Гэтыя эсэ вязуць чытачку па краінах і эпохах, але галоўнае падарожжа адбываецца ўнутр сябе. Тут няма прамога сюжэту: гісторыі счэплены не храналогіяй, а памяццю і асацыяцыямі — то французскі Ліль, то італьянскі Турын, то Беларусь, то зноў Францыя. Паліцыянты з аўтаматамі ў метро, якіх не варта баяцца. Сабака, якога цэлы горад выводзіць з ракі на святло тэлефонных ліхтарыкаў. Італьянец, які кажа: «Ты прыехала ў госці і раскрыла сэрца». Часткова гэта кніга пра эміграцыю. Але па-сапраўднаму — пра дом, які мы будуем самі, звонку і ўсярэдзіне. Пра тое, як заставацца сабою сярод людзей, чые звычкі, перакананні і каштоўнасці не супадаюць з тваімі. З Іншым мы сустракаемся не толькі на мяжы дзяржаў: дастаткова памяняць горад, працу, кола сяброў ці сямейны статус. Тут будзе і смешна, і сумна — часам у адным абзацы, з той цёплай самаіроніяй, якая дазваляе абняць сябе за плечы і сказаць: усё будзе добра. |
| Year | 2026 |
| Publisher | Bukinist:ka Press |
| Pages | 200 |
| Cover | Paperback |
| ISBN | 978-83-976380-1-3 |