Your shopping cart is empty!
| Author | Cimafiejeva Ju. |
| Title | Minski dziońnik |
| Description | “Мінскі дзённік”, ад пачатку створаны па-ангельску, апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020-га года. Гэта сведчанне ад першай асобы, у якім інтымная штодзённасць адной пісьменніцкай сям’і знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным голасам аўтаркі, вяртае чытача ў вір жыцця паўсталага гораду, у дні трывогі, салідарнасці і балючай надзеі. “Мінскі дзённік” з’явіўся на шведскай, нямецкай, нідэрландскай і літоўскай, у скарочаным выглядзе выйшаў па-ангельску і па-нарвежску. Юля Цімафеева — паэтка і перакладчыца. З канца 2020 года жыве за межамі Беларусі. Аўтарка чатырох беларускамоўных зборнікаў паэзіі, апошні з іх — “Воўчыя ягады” (2022), а таксама англамоўнага дзённіка паўсядзённага жыцця ў пратэсным Мінску. Яе творы перакладаліся на многія мовы, друкаваліся ў часопісах і анталогіях, асобнымі кнігамі выходзілі ў Польшчы, Германіі, Швецыі, Нідэрландах і ЗША. |
| Year | 2023 |
| Publisher | Skaryna Press |
| Pages | 128 |
| Cover | Paperback |
| ISBN | 978-1-915601-23-0 |