Your shopping cart is empty!
| Author | Karaścialova A. i inš. |
| Title | Biełaruś u ChChI stahodździ: pamiž dyktaturaj i demakratyjaj |
| Description | Калектыўная манаграфія “Беларусь у ХХІ стагоддзі: паміж дыктатурай і дэмакратыяй” выйшла ў 2023 г. па-ангельску ў Лондане. Гэтая кніга прэтэндуе на ўсёабдымны агляд нядаўніх падзей у Беларусі. Яе аўтары даследуюць, чаму і як народ узняўся дзеля ідэі, што Беларусь мае змяніцца. Паказана, як стары рэжым, прагны захаваць савецкую спадчыну, неахвочы да рэформ і марудлівы ў змаганні з пандэміяй COVID-19, на фоне пагаршэння эканамічных умоў сутыкнуўся з ростам грамадскай мабілізацыі — і вертыкальнай (знізу ўгору), і гарызантальнай. Удзельнікі гэтага руху патрабавалі трансфармацыі адносін паміж дзяржавай і грамадствам, выпрацоўваючы новае разуменне беларускай народнай суб’ектнасці. У кнізе абмалёўваецца ход нядаўніх падзей. Аўтары, узважваючы, наколькі цяперашнія вымогі перамен укаранёныя ў грамадстве і наколькі яны перспектыўныя, падрабязна апісваюць розныя аспекты грамадскай мабілізацыі. Агулам кніга даводзіць: хоць стары рэжым і трывае, беларускі соцыум змяніўся фундаментальным чынам, а гэта жывіць спадзяванні, што перамены ўрэшце адбудуцца. |
| Year | 2024 |
| Publisher | Skaryna Press |
| Pages | 246 |
| Cover | Paperback |
| ISBN | 978-1-915601-39-1 |