Your shopping cart is empty!
| Author | Bacharevič A. |
| Title | Sabaki Eŭropy |
| Description | Новае выданне opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як еўрапейскую выспу і Еўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасці і чалавечую апантанасць.
Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменнікаў. «Сабакі Эўропы» – манументальны раман, у якім цёмныя дэманы еўрапейскай мінуласці зноў трасуць сваімі ланцугамі... (The New York Review of Books) Палітычны трылер-антыўтопія... адзін з найважнейшых твораў, некалі выдадзеных у Беларусі (The Guardian) Бахарэвіч дае калейдаскапічную карціну мовы як казачнага лесу, як ГУЛАГу, як помніка, як магілы, як вечнага жыцця (The New York Times) Бахарэвіч – галоўная постаць сучаснай беларускай літаратуры (New Eastern Europe) Незвычайная, парадаксальная і яскравая кніга... пра новае Сярэднявечча, у якім мы жывем. Хуліганскі, нахабны, жарсны раман (Новая газета) Бахарэвіч узняў у «Сабаках Эўропы» столькі тэмаў, што іх хопіць на не адну кандыдацкую дысертацыю, і паспрабаваў развярнуць карабель беларускай літаратуры туды, куды рухаецца сусветная літаратура (Tut.by) «Татальны» раман... у якім паўсюль гучыць матыў беларускай беспрытульнасьці і бяздомнасьці ў сьвеце... (Радыё Свабода) У сваіх манументальных раманах Бахарэвіч дасьледуе ўмовы таталітарнага існавання, разварушвае тыя раны, пра якія на Захадзе падабаецца забываць, бо яны выклікаюць тут у найлепшым выпадку толькі фантомны боль (з фармуліроўкі журы прэміі Эрвіна Піскатара) У кнізе актыўна прапагандуецца распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржкіравання, людзей заклікаюць да масавых беспарадкаў для незаконнага захопу ўлады (СБ – Беларусь сегодня) |
| Year | 2022 |
| Publisher | Viasna |
| Pages | 674 |
| Cover | Hardcover |
| ISBN | 978-80-908687-2-4 |